Літаратурна-краязнаўчая гасцёўня “Краяведайкі”

 

   Пад назвай “Палескія Афіны ў Слоніме” прайшло чарговае паседжанне літаратурна-краязнаўчай гасцёўні “Краяведайкі”, прысвечанае 285-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Казіміра Агінскага і 250-годдзю з пачатку будаўніцтва Агінскага канала.

    У гэты дзень адбылася вельмі цікавая сустрэча-падарожжа сямікласнікаў гімназіі №1 з работнікамі гарадской дзіцячай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Вучні разам з дарослымі пад гукі паланэза Агінскага адправіліся ў падарожжа па прыгожаму старажытнаму Слоніму. Вандроўка атрымалася пазнавальнай, бо гімназісты яшчэ пазнаеміліся і з біяграфіяй Казіміра і Клеафаса Агінскіх.

   

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *