Дэкада беларускай мовы і літаратуры

Мова…
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Анатоль Грачанікаў

16 лютага ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Гімназія № 1 г. Слоніма” пачалася дэкада беларускай мовы і літаратуры. З самага ранку прагучаў інформ-дайджэст “Дэкада пачынаецца”. У гэты святочны дзень нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Вобразы-сімвалы Беларусі”.
Шаркота В.М. для вучняў і настаўнікаў гімназіі ў бібліятэцы аформіла выставу “З любоўю да роднага слова”.
У рамках дэкады праходзяць цікавыя мерапрыемствы: конкурс “Буслік-2022”, акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па беларуску”, інтэлектуальная гульня “Пуцявінамі мовы”, конкурс “ФЭСТ”, інтэлектуальнае спаборніцтва “БелаВеды”.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай гімназіі заўсёды вызначаецца святочнасцю і незвычайнасцю. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. 21 лютага прагучаў інформ-дайджэст “Дзень роднай мовы” для вучняў 5-11класаў. Акцыя “Напішам дыктант разам” таксама не прайшла без увагі: вучні, настаўнікі напісалі разам дыктант “Музей паэта”. А самым значным мерапрыемствам, якім завяршаўся Міжнародны дзень роднай мовы, стала шоу-дэгустацыя страў нацыянальнай беларускай кухні “Гісторыя Беларусі на смак”. У дэгустацыі прынялі ўдзел не толькі вучні, але і бацькі, настаўнікі.

Спойлер
Спойлер
22 лютага вучні пятых класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве “БелаВеды”. Спаборнічалі тры каманды. Капітаны каманд прадставілі сваю каманду, дэвіз, эмблемы. З цікавасцю і задавальненнем удзельнікі гульні выконвалі свае заданні.
Спойлер

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка…

     Гэтак цудоўна сказаў пра нашу мову Уладзімір Дубоўка. Без нашай мовы не было б і нас, беларусаў, як нацыі, без яе не адбылася б і сённяшняя віктарына.

    У віктарыне ўдзельнічалі 2 каманды, якія выправіліся ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа, усе прысутныя змаглі павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачылі, наколькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну. Пытанні і заданні падарожжа датычыліся самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі.

Спойлер

У акцыі “Пажаданні роднай мове” прынялі ўдзел вучні 10”Б” класа. Кожны вучань меў магчымасць выказаць словы прызнання і любові роднай мове.

Спойлер
Спойлер
Спойлер
Спойлер
23 лютага. У рамках дэкады беларускай мовы і літаратуры сярод вучняў 5-х класаў у гімназіі прайшла займальная інтэлектуальная гульня «Пагуляем у роднае слова». Удзельнікі гульні рашалі арфаграфічныя задачы,разгадвалі рэбусы і крыжаванкі,састаўлялі тэксты і перакладалі на беларускую мову словы.
Гульня суправаджалася смехам і жартамі, дзеці плячо ў плячо імкнуліся да перамогі. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы.
Спойлер
Бібліятэкар Шаркота В.М. пазнаёміла дзяцей з цікавымі кнігамі пра родную мову, расказала пра вядомых беларускіх пісьменнікаў, слонімскіх паэтаў і кнігі сучасных беларускіх аўтараў, якія карыстаюцца папулярнасцю ў наведвальнікаў бібліятэкі.
Спойлер
Вучні сёмых класаў прадэманстравалі свае акцёрскія здольнасці ў сцэнках, паспрабавалі сябе і ў ролі мастакоў.
Спойлер
24 лютага для вучняў 10-11 класаў была праведзена літаратурная гульня. Вучні з задавальненнем і цікавасцю выконвалі заданні. Перамагла каманда “Валошкі” адзінаццатага класа.

Завяршылася дэкада беларускай мовы і літаратуры флэшмобам “Мы разам”. Вучні 5-11 класаў падзяліліся сваім цяплом, пяшчотай, дабрынёй, любоўю з ўсімі намі, дарослымі. А мы з ўдзячнасцю ўсё гэта возьмем і паспрабуем зберагчы для нашага мірнага будучага.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *