125-годдзе з дня нараджэння М.Багдановіча

9 снежня ў нашай краіне  адзначалася 125-годдзе з дня нараджэння М.Багдановіча. З гэтай нагоды ў суботу 10 снежня ў актавай зале гімназіі адбылася літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная жыццю і творчасці паэта. Настаўнікі і вучні 6-8 класаў пазнаёміліся з цікавымі фактамі з яго біяграфіі, разгледзелі партрэты М.Багдановіча, фотаздымкі, звязаныя з яго жыццём.
Гучалі песні на словы Максіма Багдановіча:“Зорка Венера”, “Па-над белым пухам вішань”, “Слуцкія ткачыхі”, “Пагоня”. Вучні 8 класаў чыталі вершы любімага паэта. Вучні 6 класаў праэнсцэніравалі казку “Музыка” і ўрывак з паэмы “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”.


 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *