Пасяджэнне раеннага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

9 снежня 2015 года на базе гімназіі адбылося пасяджэнне раеннага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры пры арганізацыі вывучэння прадметаў на павышаным узроўні”. Падчас выступлення намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Курдун Л.Р. настаўнікі раена пазнаеміліся з сістэмай работы гімназіі па стварэнню ўмоў для фарміравання эфектыўнага педагагічнага вопыту.

 Педагогі мелі магчымасць папрысутнічаць на адкрытым уроку з прымяненнем мнагамернай дыдактычнай тэхналогіі і ІКТ настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі Стрык А.Г. ў 9 “А” класе. Усе прысутныя пагадзіліся з тым, што ўрок праведзены на высокім узроўні і адпавядае патрабаванням да сучаснага сістэмна- дзейнаснага ўрока, і адзначылі высокі прафесіяналізм настаўніка і яго ўменне арганізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў.

Змястоўным і практыка-арыентаваным было выступленне настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі Сідорык К.А. аб прыёмах і метадах, якія яна выкарыстоўвае на 2 ступені агульнай сярэдняй адукацыі для фарміравання трывалых ведаў і матывацыі на ўроках беларускай мовы.

Цікавым і карысным для педагогаў быў таксама майстар-клас “Комплекс метадычных падыходаў для забеспячэння развіцця  асобы вучняў у сістэме профільнага навучання”, які правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі Шундрык Ж.Ю. Яна падрыхтавала для ўдзельнікаў розныя тыпы заданняў для работы ў класах філалагічнага накірунку.

У сваім выступленні настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №8 Міхальчэня Н.В. пазнаёміла са сваім вопытам работы па тэме “Развіццё матывацыі вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы”.

  


 

 

 

 


 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *