Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларусь- краіна двухмоўная, але не сакрэт, што беларускую мову штодзённа ўжываюць значна радзей. Дзеля яе папулярызацыі, у межах Міжнароднага дня беларускай мовы, у гімназіі прайшла акцыя “Размаўляем па-беларуску”, у якой прынялі ўдзел і навучэнцы, і настаўнікі. Удзельнікі акцыі мелі магчымасць паказаць сваё валоданне роднай мовай, а таксама выказалі меркаванне аб неабходнасці захавання беларускай мовы, бо калі страцім мову – страцім душу, здрадзім роду і самім сабе. Ужо з раніцы школу ўпрыгожвалі выказванні на тэму “Вобразная, вольная, пявучая…”, падрыхтаваныя вучнямі 9-х класаў.
У рамках гэтай акцыі інфармацыйнай групай “САВА”для вучняў 5- 11 класаў была праведена моўная хвілінка “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”.
22 лютага цудоўна прайшла акцыя “Далучы сваю далонь”. Вынікам акцыі быў заклік да ўсіх: “Калі ты за тое, што кожны беларус павінен ведаць сваю родную мову – далучы сваю далоньку да нашых, падтрымай беларускую мову!” На плакаце з’явілася вельмі шмат далоняў. Маленькія і вялікія далоні накладваліся адна на адну, іх нават цяжка было падлічыць.
У святочны дзень ва ўстанове адукацыі праходзіла акцыя «Малюем Беларусь разам».  У ёй прынялі ўдзел вучні 5-6 класаў. У фае будынка быў аформлены святочны плакат, які складаецца з дзіцячых малюнкаў. З самага ранку ў школе адчуваўся святочны настрой. Радкі сучасных песень радавалі сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *