Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. На жаль, беларуская мова, знянацку адціснутая братэрскай рускай, паступова робіцца экзотыкай. Сапраўдных народных носьбітаў мовы з кожным годам становіцца ўсе менш і менш.

Дзеля яе папулярызацыі,  у межах Міжнароднага дня беларускай мовы, у гімназіі прайшла акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, у якой прынялі ўдзел і навучэнцы, і настаўнікі. Удзельнікі акцыі мелі магчымасць паказаць сваё валоданне роднай мовай, а таксама выказалі меркаванне аб неабходнасці захавання беларускай мовы, бо калі страцім мову – страцім душу, здрадзім роду і самім сабе.

З самага ранку ў гімназіі адчуваўся  святочны настрой. На перапынках гучалі песні беларускіх выканаўцаў.

У рамках гэтай акцыі  інфармацыйнай групай “САВА”для вучняў 5- 11 класаў была праведзена моўная хвілінка “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”.

Шаркотай В.М. у школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава твораў класікаў, падрыхтаваны стэнд з выказваннямі вядомых беларусаў аб роднай мове.

У гэты святочны дзень настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі яшчэ адну акцыю “Пажаданні роднай мове”. Удзельнікамі былі вучні 5-11 класаў, кожны з якіх спрабаваў перанесці на ліст паперы свае думкі і пачуцці да роднай мовы. 

Вучні 5 — 7 -х класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Куфэрак беларускай мовы”. Дзеці перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, вучыліся чытаць скарагаворкі, загадвалі загадкі, з задавальненнем збіралі “рассыпаныя” прыказкі.

Напрыканцы дня для вучняў 3-10 класаў прайшоў лінгвістычны конкурс “Буслік — 2019”. Удзельнікам прыйшлося старанна папрацаваць, бо кожнаму хацелася быць самым лепшым на падвядзенні вынікаў. А ўсе ведаюць: прыемна атрымаць медаль!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *